Клышка Алесь Аляксандравіч
Нарадзіўся 8 сакавіка 1948 года ў Мінску. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Кандыдат тэхнічных навук. Вынаходнік, мае 13 патэнтаў на вынаходніцтва ў галіне экалагічна чыстых тэхналогій і аховы навакольнага асяроддзя, аўтар 113 навуковых публікацый. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. Жыве ў Мінску.
Аўтар кніг “Ад каранёў да кроны” (два выданні) (2002, 2004), “Далёкае – блізкае” (2004), “Абярог” (2008), “Мінская зямля” (2010), “Даравальная нядзеля” (2010), “Минская земля. Семейный архив” (2011), “Сямейная чытанка” (2013), “Сустрэча” (2014). У сааўтарстве з інакам Мікалаем (Алегам Бембелем) выдаў кнігі “Жыровіцкія камяні” (2006), “Шлях да Жыровічаў” (2007), “Жыровіцкая пастараль” (2012), “Званіца” (2016). Уклаў гістарычную кнігу пра Мінск “Счастье моё… Дневники Иосифа Голубева. 1916-1923 гг.” (Мн., 2002). Падрыхтаваў і выдаў фільм па гісторыі Мінска “Мінская зямля”, а таксама шэраг аўдыёкніжак і музычных стужак. Жанаты, мае сына і дачку, чатырох унукаў.