Крэбс Ігар Барысавіч

Крэбс Ігар Барысавіч

Крэбс Ігар Барысавіч

Крэбс Ігар Барысавіч

Нарадзіўся 10 студзеня 1969 г. у Віцебску.

У 1986 годзе скончыў сярэднюю школу № 34, у 1983 г. – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Перакладае паэзію і прозу з нямецкай, рускай і ангельскай моў.

З 2013 г. супрацоўнічае з інтэрнэт-часопісам перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”: удзельнічае ў працы рады часопіса і перакладае мастацкія творы. У кніжнай серыі “PostScriptum” выйшаў яго пераклад кнігі Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” (2017), які быў прэзентаваны ў многіх гарадах у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Таксама ён пераклаў шэраг казак В. Гаўфа (надрукаваныя ў зборніку 2015 г.). Яго пераклады друкаваліся ў часопісе “ПрайдзіСвет” і газеце “Літаратурная Беларусь”: нямецкая папулярная музыка 1930-х, казкі В. Гаўфа, вершы Г. Гайнэ і Г. Гайма.

У серыі “Паэты планеты” выдаўца З. Коласа сёлета выйшаў зборнік выбраных перакладаў Г. Гайнэ. Паасобныя пераклады з ангельскай мовы выходзілі таксама ў зборніках Ў. Шэкспіра і Дж. Кітса.

Ігар Крэбс перакладае на беларускую мову вершы рускамоўнага беларускага паэта Б. Штэрна, які цяпер жыве ў Ізраілі. Гэтыя пераклады былі выкарыстаныя аўтарам у музычным праекце “СлухацьЎнавушніках”.

Асобныя пераклады размешчаныя на сайце “Літрадыё”.

І. Крэбс падрыхтаваў “Слоўнік рыбалоўнага жаргону” для часопіса “ПрайдзіСвет”, а таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы раздзела “Рыбалка” выдання “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы. 2 частка”.

Намінацыі і ўзнагароды:

2014: прэмія часопіса “ПрайдзіСвет”, намінацыя “Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”.

2017: кароткі спіс прэміі Карласа Шэрмана (зборнік вершаў Г. Гайнэ).

Бібліяграфія

Папяровыя выданні

* Вільгельм Гаўф. Казкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. Бібліятэка СБП “Кнігарня пісьменніка”, Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, 336 ст., 6 казак.

* Ўільям Шэкспір. Выбраныя санеты. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. Серыя “Паэты планеты”, 88 ст., санет 71.

* Генрых Гайнэ. Выбраныя вершы. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. Серыя “Паэты планеты”, 84 ст.

* Джон Кітс. Выбранае. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2017. Серыя “Паэты планеты”, 92 ст., 2 вершы.

* Г.А. Бюргер, Р.Э. Распэ. Прыгоды барона Мюнхгаўзэна. З прадм. і камент. Мінск: Кнігазбор, 2017. Бібліятэка СБП “Кнігарня пісьменніка”, Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, 144 ст.

* Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы. 2 частка. Мінск: Медыял, 2017, 228 ст., раздзел “Рыбалка”.

Газетныя публікацыі

* В. Гаўф. Александрыйскі шэйх і ягоныя нявольнікі. “Новы час” №32, 28.08.2015.

* В. Гаўф. Гісторыя Альмансора. “Новы час” № 25, 29.06.17.

Публікацыі ў інтэрнэце

* 8 публікацый у інтэрнэт-часопісе “ПрайдзіСвет”: пераклады з Г. Гайнэ, Г. Гайма, В. Гаўфа, Г.А. Бюргера, “Слоўнік рыбалоўнага жаргону”, “Нямецкая папулярная музыка 1930-х. Песні”.

* Асобныя пераклады на “Літрадыё”.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс