Хурсік Віктар Уладзіміравіч

Хурсік Віктар Уладзіміравіч

Хурсік Віктар Уладзіміравіч

Хурсік Віктар Уладзіміравіч
Нарадзіўся 9 мая 1953, чыгуначная станцыя Уборак, Асіповіцкі раён, БССР[1]) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец, грамадскі дзеяч.

Навучаўся ва Уборкаўскай пачатковай, Жорнаўскай няпоўнай сярэдняй і Дараганаўскай сярэдняй школах Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1972), завочна Беларускі політэхнічны інстытут (1982). У 1972-1974 гадах праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Цэнтральнай групе войскаў у Чэхаславакіі (г. Камарна, Славакія).

Працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава ў Мінску, у Мінскім спецыяльным канструктарскім бюро працяжных станкоў, Мінскім навукова-вытворчым аб'яднанні «Цэнтр».

Рэгулярна друкаваўся у беларускай прэсе з 1980 года. У 1991—2009 гадах супрацоўнік газеты «Звязда». З 2009 года прыватны выдавец. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Мінску.

Бібліяграфія

"Белы лебедзь у промнях славы".

"Трагедыя белай гвардыі".

"Кроў і попел Дражні".


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс