Вінарская Інга Уладзіславаўна
Інга Вінарская -- паэтка, перакладчыца, празаік, публіцыст.
Інга Вінарская нарадзілася 7 кастрычніка 1971 года ў Брэсце. Скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «выкладчык рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры» у 1994 годзе.
Піша на рускай і беларускай мовах. Перакладае вершы і прозу з беларускай, польскай, французскай моў.
Вершы і пераклады І. Вінарскай друкаваліся ў «ЛіМе», «Нёмане» (Мінск) і іншых рэспубліканскіх выданнях, пераклады – у часопісах «Дружба народов», «Наш современник» (Москва).
Аўтарка пяці кніг паэзіі: «Вариации на тему любви» (1996), «Превращение в лирику» (1998), «Цветá пламени» (1999), «Через огонь» (2000), «Ночные поезда» (2011). Аўтарка шэрагу кніг аб прадпрыемствах Беларусі. Шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 года. У цяперашні час займаецца літаратурна-выдавецкай дзейнасцю. Жыве ў Мінску.