Свэн Нурдквіст. Пэтсан і Фіндус: 9 аўдыякніг
Цёплыя і смешныя гісторыі пра прыгоды дзядулі Пэтсана і коціка Фіндуса, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, вядомыя і любімыя дзецьмі ды іх бацькамі ў многіх краінах свету, перакладзеныя на 44 мовы і разышліся накладам больш як 6 мільёнаў экзэмпляраў. Два гады таму дзядуля і коцік упершыню загаварылі па-беларуску дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а ў 2017-м усе папяровыя выданні і не выдадзеныя яшчэ кнігі акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук начыталі ў студыі NERV Records.
Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак, і дарослых. Аўтар нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу, працаваў у розныя часы архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам, але маляванне цікавіла яго найбольш цягам усяго жыцця. Першая кніга з серыі пра Пэтсана і Фіндуса з’явілася ажно ў 1984 годзе.
Купляйце аўдыёкнігі пра Пэтсана і Фіндуса ў мінскіх кнігарнях і ў кніганошаў: "Акадэмкніга", "Цэнтральная", "Мой модны кут", "Галіяфы", "Кнігарня пісьменніка", "Светач", "Веды", "Кнігі і кніжачкі", "Рагна", "Гарэза бай", "Эўрыка", "Рыжы кот", "Сундучок", ІП Алесь Дудар.
З дасылкай па Беларусі: Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by,
З дасылкай па ўсім свеце: symbal.by.
Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Прэс-служба ГКК “Будзьма беларусамі!”
Каляровы ровар, кнігі, пераклады, слухаць аўдыя