Адам Глобус. Казкі сталічныя

Адам Глобус. Казкі сталічныя

Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах. У дадатку аўтар змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі пра іх таленавітыя творы.

Па словах адной чытачкі, "Зборнік кароткіх апавяданняў-казак пра Парыж, Вільню, Мінск і Віцебск (казкі-паданні пра К. Малевіча і не толькі). Звычайнае гарадское жыццё пераплятаецца з містыкай, казкамі: анёлы, вядзьмаркі, пярэваратні, чараўніцтва… Будзе цікава і падлеткам, і дарослым – кожны знойдзе свой сэнс: філасафічныя па сваёй сутнасці, казкі маюць яркую сюжэтную лінію пра простыя і зразумелыя кожнаму чалавеку рэчы: ежа, хвароба, каханне…"

Кніга выйшла ў серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве "Кнігазбор".

Шукайце ў менскіх крамах: "Акадэмкніга", "Галіяфы", "Цэнтральная", "Светач", "Веды", "Кнігарня пісьменніка", "Кнігі і кніжачкі", а таксама ў буйных кнігарнях ААТ "Белкніга" па ўсёй Беларусі!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Кнігазбор, Кнігарня пісьменніка