Брама № 2: літаратурна-мастацкі альманах
На старонках выдання апублікаваныя творы 33 аўтараў, якія працуюць у паэзіі, прозе, перакладзе, літаратуразнаўстве і публіцыстыцы. Знайшлося месца і для сатыры і гумару.
Асобны раздзел прысвечаны мемуарыстыцы — спадчыне, успамінам і дакументам. У прыватнасці, матэрыялам да 90-годдзя Валянціна Ермаловіча і да 25-годдзя Таварыства беларускай мовы.
«<…> Брама — гэта выхад у вялікі свет, мажлівасць паказаць суседзям, і не толькі, які магутны творчы і вытворчы патэнцыял маюць усе тыя, хто знаходзіцца пад абаронай Брамы, — піша Яраслаў Клімуць ва ўступным слове да новага нумара. — Таму мы чакаем, што ў Браму будуць уваходзіць не толькі людзі пашаноўнага ўзросту, але і моладзь, бо на яе будзе класціся тая вялікая місія захавання, прадаўжэння і развіцця нацыянальных каштоўнасцяў».
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"