Леанід Дранько-Майсюк. ...Натуральны, як лінія небасхілу
Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гэта вынік шматгадовай працы Леаніда Дранько-Майсюка ў віленскіх і мінскіх архівах.
"Ніколі не думаў, што зацікаўлюся менавіта гэтым жанрам і свядома выберу яго. Здаецца (тут містыкі трохі не пашкодзіць!), ён сам выбраў мяне. Зрэшты, я быў падрыхтаваны да таго, каб у нейкі момант і на нейкі час раптам забыцца на мастацкае пісьмо, бо ў душы маёй мінулася, калі так можна сказаць, рамантычнае ўспрыманне творчасці. Больш таго, мастацкае пісьмо, якое зазвычай заснавана на фантазіях, мроях, няхай сабе і на ўласным вопыце мастака, але пераважна ўсё ж на выдумцы, здалося мне з'явай даволі маркотнай. "Навошта выдумляць? – неяк падумаў я. – Трэ пісаць аб тым, што было!" У аснове ж сваёй тое, што было, заўсёды выглядае больш трывала за прыдуманае..." -- распавёў спадар Леанід у адным са сваіх інтэрв'ю.