Люба Турбіна. Поезд «Минск—Москва»=«Цягнік Мінск—Масква»
Адметнасць у тым, што гэтая кніга — білінгва, у ёй змешчаныя рускія арыгіналы і адпаведныя беларускія пераклады, над якімі працавалі знаныя нашыя пісьменнікі, сябры і калегі аўтаркі.
Перастварылі вершы па-беларуску Людка Сільнова, Мікола Шабовіч, Рэгіна Рэўтовіч, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая.
Любоў Турбіна — паэтка, празаік, літаратурны крытык, перакладчыца з беларускай, украінскай і балгарскай моў. Аўтарка дзесяці кніг вершаў, выдадзеных у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Балгарыі.
Жыццё спадарыні Турбіной непарыўна звязанае з Беларуссю і Расіяй, нарадзілася пісьменніца ў Ашхабадзе. Закончыла фізічны факультэт БДУ (Мінск, кандыдат фізіка-матэматычных навук), пазней завочна — Літаратурны Інстытут імя Горкага (Масква).
З 2001 года жыве ў Маскве, з 2004-га працуе ў Інстытуце сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук, даследуе беларускую літаратуру.
***
Стало весной на дорогах
Больше раздавленных птиц.
В окнах автобусных много
Женских измученных лиц.
Сухо. Весна как чужая —
Мимо, впервые, дразня…
Старые листья сжигая,
Греется ребятня.
Детство — святая отчизна.
Гибелен почкам мороз.
Жалобных или капризных
Детских не вынесу слёз.