— “Беларуская глыбіня” – гэта сведчанне. Калі табе раптам у забытым і занядбаным адкрываецца нешта найвышэйшае – ты сам не здольны гэта ўмясціць, і таму дзелішся. Чытачу хачу сказаць: Бог побач. Тут. Ён любіць Беларусь мацней, чым кожны з нас – і любіць настолькі моцна, што не можа пакінуць нас такімі, якія мы ёсць, — распавядае Павел. — Гэтая кніга – спроба ўглядзецца ў нашу беларускую глыбінку, каб убачыць праз яе Хрыста. Углядзецца ў вочы. У лёсы. У далягляды скрозь краты. На вокладцы зарослы калодзеж, у якім адлюстроўваюцца нябёсы, і дрэвы цягнуцца ў бездань. Беларуская глыбіня – гэта насамрэч імкненне ўгару.