Сабина Брило. Это буквы
Гэта “Радзіва Прудок” Андрэя Горвата, “Volumen.1” Міхала Бараноўскага, чакаецца яшчэ паэтычная тройка ў серыі “Пункт адліку”, пра якую, мяркую, будзе яшчэ весціся грунтоўная размова. Цяпер жа варта заглыбіцца ў літары Сабіны Брыло. Піша Наста Грышчук.
“Гэта літары” — так і называецца яе дэбютны зборнік. Назва наўмысна простая, і раскрывае яна як нельга лепей уласна характар паэзіі Сабіны Брыло. Галоўнае тут — сутнасць штодзённых з’яў, прадметаў, стасункаў між людзьмі, голая праўда, кажучы наўпрост. Верш як тэлеграма да найблізкага чалавека. Ён гучыць як нешта глыбока асабістае, зразумелае адно дваім, адрасату й адрасанту, але ў гэты суладны дуэт укліньваецца нахаба-чытач, і яму, цікаўнаму літаратурнаму шпіёну, усё ў гэтых прызнаннях зразумела.
Ты спросила, почему мне нравится Боб Дилан.
Я довольно легко отвечу на этот вопрос:
Во-первых, он старый. Во-вторых, некрасивый.
В-третьих, играет на губной гармошке.
Вот если бы ты спросила, за что ты мне нравишься —
Было бы ответить неимоверно трудно,
Потому что если бы это было не сейчас,
Я поцеловала бы тебя в губы.
Но сейчас совсем другая жизнь,
И я никак не выберусь к стоматологу…
Поэтому спрашивай меня о незначительном,
Спрашивай, почему это Боб Дилан.
Гэта першы верш, ім сустракае вас кніга, і настрой гэты – патаемнай, але разам з тым адкрытай для ўсіх размовы, — застанецца да апошняй старонкі, як і галоўная тэма – чалавечае шчасце, адсутнасць яго ці майбытнасць, прага і спатоленне вечнага людскога жадання любіць:
— Чего столпились на площади,
граждане люди?
Казни сегодня не будет,
чего ж вам надо?
— Мы все здесь хотим любви:
большой, настоящей,
невиданной, неописуемой —
разве нет?
Сапраўды, хіба не?
Пішучы пра паэзію Валянціны Аксак, мне ўвесьчасна бачыўся каменны сад — адмысловае мастацтва маўчання і раскіданых у ім паўз. У выпадку з Сабінай Брыло асацыяцыя іншая: малюнкі ў наўмысна дзіцячым, прымітыўным стылі. Гэта паэзія, якая, кажучы пра надзвычай складаныя рэчы, маскіруецца пад простасць, забаўку. І што не менш важна, чытач адчувае: гэта сапраўды толькі маскіроўка, мімікрыя пад невыносную лёгкасць быцця, і яшчэ больш важна — аўтар таксама ведае, што чытач усё зразумее. Як там спявалася, “я знаю, что ты знаешь, что я знаю, что ты знаешь”.
“Гэта літары” — зборнік, пра які варта казаць “быццам бы дэбютны”. Агаворка “быццам бы” неабходная таму, што дэбютнай кнігу Сабіны Брыло можна лічыць адно фармальна, бо яна першая ў аўтара. Што да астатніх эпітэтаў, якія прывязваюцца да слова “дэбют” — у нечым непаслядоўнасць, у нечым — нясмеласць аўтара, няроўнае гучанне юнага голасу — гэтага вы не знойдзеце, не пабачыце. Сабіну Брыло анатацыя называе адным з найбольш яркіх аўтараў паэтычнага андэграўнда тут і цяпер. Па-мойму, дастаткова было проста сказаць: гэта паэт. Сапраўды, яе імя не новае для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай паэзіяй. Яе светапогляд – глядзець на рэчы проста і называць іх сваімі імёнамі — склаўся даўно (але не закасцянеў, жыве і балюча пульсуе). Пра тое сведчаць хоць бы й сухія лічбы: у кнігу ўвайшлі вершы найноўшыя і амаль пяцігадовай даўніны, а ўсе разам яны гучаць гарманічна, так што падзел тэкстаў па гадах выглядае лішнім. Для адных аўтараў гэта гучыць як вырак: час ідзе, а я ўсё той жа, захрас у адной форме і нічога новага сказаць не маю. Тут жа іншае: творчая сталасць, чытай – паэт адбыўся, стаў, пасталеў, выстаяў.
Размова ідзе пра рэчы найзвычайныя (яны ж і надзвычайныя ў агульначалавечым вымярэнні): каханне, рэўнасць, “любоў і смерць”, кажучы словамі Вудзі Алена, назіранні за людзьмі, а дакладней – тонкае адчуванне стану наваколля з усімі яго ўдзельнікамі, жывымі ці неадушаўлёнымі.
Вось, напрыклад:
Август. Немного счастья, немного денег.
Мокрый автобус, медрегистратор с бомбой.
И продавец, у которого столько злости,
Что непонятно, как он ещё не лопнул,
Взвешивает, как вешает – зная дело…
В камерах, офисах, холлах, палатах – сыро.
Солнечный диск печален, как диск Нирваны.
Маленький мальчик, купивший дневник в киоске,
Полон плохих эмоций и злых предчувствий.
Той самы дзівосны эфект, якія гэтыя радкі выклікаюць (зноў цытуем анатацыю), спрацоўвае, насамрэч, па простай схеме. Прагучыць банальна, але: калі пра найпростую рэч найпростымі словамі скажа паэт – гэта будзе паэзія. Калі пра глыбокі й неспазнавальны сэнс жыцця цвяцістымі, высокімі словамі выкажацца не-паэт – гэта будзе набор словаў. Такая бязлітасная магія, якая паддаецца не кожнаму. Калі свет літаратараў перавесці ў свет чараўнікоў, Сабіна Брыло будзе магам, на зайздрасць, быць можа, утомленым (тэрмін Галубовіча) маглам ды сквібам.
У свеце Сабіны Брыло няма нічога нязначнага. Кожны зрух эмоцыі, адценне голасу, змена ў позірку – вялікая падзея. Між тым, кажа яна пра гэта спакойна, не заломваючы рук, таму, мабыць, ёй і верыш. Падобнае гучанне – вялікай неахопнай праўдзівасці плюс дакладнага, адзіна магчымага тут і цяпер слова — у старажытнай кітайскай паэзіі. Датычна яе таксама задаюцца пытаннем: вось жа, некалькі слоў пра вецер, вераб’я, раку – і чаму так праймае?.. Тут, як кажуць, навука бяссільная.
Адно з ледзь улоўных, але вызначальных адценняў кнігі — гумар аўтаркі. Яна любіць гэты свет, а значыць, мае права казаць пра яго недахопы. Кажа: то з сумам, то з іроніяй, чыё джала нярэдка скіраванае і на ўласнае сэрца, то са стомаю. Між тым любоў тут нязменны складнік. Як і шчырасць, мужнасць сказаць “не ведаю”, не караскаючыся на катурны нейкай там прарочай мудрасці.
Когда кто-то другой любит того, кого любишь ты —
Это невыносимо и кажется несправедливым.
По логике текста, здесь должно быть какое-то «но» —
Но я не знаю, какое, — и его здесь нету.
Маленькая рэмарка датычна менавіта гэтага тэксту: заўважылі гэтае прастамоўнае “нету?” Яшчэ адзін элемент гульні ў прымітыў, гульні складанай і філігранна праведзенай.
Напрыканцы прызнаюся, што пісаць пра гэтую кнігу небяспечна: калі тэксты такія вось простыя, як бездакорна роўная люстраная паверхня, адбіваешся ў іх ты сам. Я заўважыла тое, што жыве ўва мне. А што заўважыце Вы?..
Наста Грышчук, для lit-bel.org.dyskurs.be