Валянцін Дубатоўка. Чужы
Дата публікацыі: 15.12.2017
3296
Пра адметнасць новай кнігі кажа Валянцін Дубатоўка:
– Яна для мяне вельмі значная. За свае 50 год колькі напісана, колькі ўсяго зроблена… І па-сутнасці гэтай кніжкай я падводжу рысу свайго творчага жыцця. Канешне, гэтая кніга ў першую чаргу пра каханне. Пра каханне звычайнага заходнебеларускага хлопца да дзяўчыні. Каханне няўдалае, бо часы, калі жыў галоўны герой, гэта якраз самыя трагічныя часы сучаснай беларускай гісторыі.
Гэта кніга стала трэцяй кнігай Валянціна Дубатоўкі пасля кнігі даследаванняў і вершаў “Архіпелаг Сапегаў” і кнігі прозы “Чорная Воля”. Прэзентацыя кнігі “Чужы” адбудзецца ў Гародні ў сярэдзіне ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня