Алена Гінько. Я думала душой: Інтымная лірыка
Дата публікацыі: 02.07.2015
2733

Кніга «Я думала душой…», якая выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор», для Алены Гінько — трэцяя ў яе бібліяграфіі. Аўтарка ўжо мае вершаваныя зборнікі “Самотная птушка” і “Пяшчота пры журбе”.
Алена Гінько — паэтка, ураджэнка Пастаўшчыны, выпускніца філалагічнага факультэта БДУ, жыве і працуе ў Віцебску выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.