Анатоль Івашчанка. Хай так
Але ў беларускай паэзіі пакалення трыццацігадовых высакародны рыцар, сімпатычны ва ўсіх адносінах, дакладна ёсць — Анатоль Івашчанка.
“Хай так” {ad samoty — da svabody} — так называецца другі паэтычны зборнік спадара Івашчанкі, куды ўвайшлі вершы, напісаныя цягам апошніх сямі гадоў. І творы ў выданні падзеленыя на сем раздзелаў. Выпадковасць ці вера ў магію лічбаў? Варта было б запытацца ў аўтара.
Творы ў рыфму і верлібры, каверы і пераклады, шэраг прысвячэнняў калегам-сябрам-сучаснікам і нават “незавершаныя вершы” (недапісанае, але вартае апублікавання) — многае ўвайшло ў гэтую кнігу. Ад кранальных паэтычных аповедаў пра дарагіх і блізкіх аўтару людзей — да твораў вострасацыяльнай тэматыкі. Кожны знойдзе тут нешта адметнае для сябе.
Кніга пабачыла свет у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у серыі "Кнігарня пісьменніка", выпуск 43, у выдавецтве "Галіяфы".
Цікаўцеся!