Кастусь Цвірка. Воўчая выспа

Кастусь Цвірка. Воўчая выспа

Кастусь Цвірка. Воўчая выспа. Раман. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 248 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”).

Пры спрыяльных умовах раман мог бы чакаць лёс гістарычна-серыяльнага кінатрылера. Душэўна спляліся тут многія сюжэтныя лініі, ад Маўглі да “Людзей на балоце”, — і арганічна скандэнсаваліся ў захапляльнае чытво з нацыянальным пафасам і мастакоўскім болем за лёс свайго паднявольнага колісь краю і народу.

...Раскулачаны Ігнась Караленя ўцякае з Сібіры і вяртаецца да жонкі і дзяцей у забалочаную вёску. Аднаго з сыноў-блізнятак украў і знёс у лес воўк... Сам гаспадар мусіць уцякаць ад пераследу энкавэдыстаў, пасля чаго сустракаецца з сынам. А ваўкі аказаліся лепшымі за людзей...

Бібліяграфія

“Крик буревестника», Мн.. 1989.
«Максім Багдановіч”, Мн., 1988.
“Максим Багданович», Мн.. 2005.
«Змітрок Бядуля”, Мн., 2005.
“Расплата”, Мн., 2008.
“Возлюбленные М. Горького», 2008.
«Бомба для Сталина», Мн., 2004.
«Пророчество Казинца». Мн.. 2008.