Новы замак: літаратурны альманах
Літаратурны альманах – творчы праект Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Між тым, на старонках выдання змешчана не толькі паэзія і проза сяброў СБП. Амаль палову кнігі аздобілі тэксты літаратараў, якія не ўваходзяць у прафесійныя творчыя саюзы, але жывуць на Гарадзеншчыне і сваім густоўным мастацкім словам заўважна ўплываюць на сучасны беларускі літаратурны і культурны працэс.
Усевалад Сцебурака ў рэцэнзіі на альманах адзначае: "Рэдакцыя ў складзе Юркі Голуба, Сяргея Астраўца, Ігара Жука, Аляксея Пяткевіча і Сяргея Чыгрына прапануе чытачу класічную будову замкавага гмаху: паэзія, проза, пераклады і крытыка. Пасля па-добраму грувасткай і па-астраўцоўску мудрагелістай прадмовы ўкладальніка, які гасцінна запрашае ў новаствораны замак, расчыняючы перад чытачом браму са сфінксамі, увазе чытача прапануецца раздзел паэзіі."
Пра прэзентацыю "Новага замка" ў Гародні чытайце тут.
Новы замак: літаратурны альманах. Мінск: Кнігазбор. 2012