Параходзік сучаснасці. Зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2012-2013)
Дата публікацыі: 15.01.2014
3782

У “Параходзік сучаснасці” ўвайшлі аўтарскія творы 18 наведнікаў школы, а таксама пераклады: “Карціны Брэйгеля” Ўільяма Карласа Ўільямса, пераствораныя Андрэем Вылінскім, і “Песні прынца Фогэльфрая” Фрыдрыха Ніцшэ, падрыхтаваныя Андрэем Касцюкевічам.
Цягам васьмі месяцаў Школу маладога пісьменніка наведвалі як пачаткоўцы, так і аўтары, вядомыя чытацкай аўдыторыі. Напрыклад, на старонках зборніка можна прачытаць вершы Рамана Абрамчука, Насты Грышчук, Антона Рудака, Волі Чайкоўскай, прозу Дар’і Вашкевіч, Кірыла Дубоўскага, Насты Манцэвіч, Наталлі Ярмольчык ды іншых.