Ірына Хадарэнка. “Свядомаграфія”
Дата публікацыі: 11.04.2012
3718
Зборнік “Свядомаграфія” складаецца з вершаў, напісаных у апошнія гады. Некаторыя з іх знаёмыя чытачам па публікацыях у часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”. Аматарам сучаснай беларускай літаратуры прыйдзецца даспадобы самабытная метафарычнасць твораў, іх патрыятычная ідэйная скіраванасць і пранікнёная любоў да роднай зямлі. Апроч відавочнай схільнасці да напісання вершаў класічнага кірунку, Ірына Хадарэнка не баіцца бавіцца з інтэлектуальнымі алегорыямі і эксперыментаваць са словам. У дадатак да ўласных вершаваных твораў, аўтарка прадставіла ў кнізе і шэраг цікавых перакладаў з рускай і польскай паэзіі.