Тумас Транстромер. Пад вольным небам: Выбраныя вершы
Зборнік пабачыў свет у выдавецтве Змітра Коласа, над перакладамі працаваў квартэт: Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Андрэй Хадановіч. Укладальнікам выступіў Лявон Баршчэўскі, аўтарам прадмовы-эсэ -- Уладзімір Арлоў, аўтарам паслямовы -- шведскі даследчык, літаратурны крытык Ніклас Шолер, кансультантам -- шведскі дыпламат і літаратар Стэфан Эрыксан.
Пра тое, як прайшла прэзентацыя ў Мінску, глядзіце ТУТ
Як адзначаецца ў анатацыі да выдання, мастацкай і чалавечай скарбонкай Тумасу Транстромеру (1931-2015), лаўрэату Нобелеўскай прэміі 2011 года, служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку. Пры гэтым ён дасканала бачыў традыцыі, якімі наўпрост прасякнутая сучаснасць.
Кніга зацікавіць шырокае чытацкае кола.