Іван Мельнічук. Добрыя падказкі

Іван Мельнічук. Добрыя падказкі

Іван Мельнічук — аўтар з вялікім пісьменніцкім досведам, старшыня Берасцейскай абласной філіі СБП. Яго першая кніга для дзяцей выйшла яшчэ ў 1982 годзе.

Разнастайныя жыццёвыя гісторыі, роздум пра пачутае і ўбачанае, сустрэчы з незвычайнымі людзьмі і абставінамі — усё гэта вучыць дзяцей быць кемлівымі, працалюбнымі, спагадлівымі, любіць сваю краіну, яе раслінны і жывёльны свет.

Аповед рыбака

Мне кажуць, што час марна трачу,

Я ж гэты занятак люблю:

Не рыбку лаўлю, а ўдачу,

Імгненнае шчасце лаўлю.

Цярпенне ў сабе я гартую,

І спрыт, і трывалы спакой.

Бывае, што рыбкі “бастуюць”,

Не зловіш за дзень ні адной.

Мой выхад на рэчку не часты,

Нярэдка мізэрны ўлоў.

Затое прыцягваю часам

Пудовага сома дамоў.

 

Ёсць на старонках кнігі і дзіцячы гумар, а таксама пераклады твораў украінскіх пісьменнікаў для дзяцей.

Шукайце «Добрыя падказкі» ў мінскіх кнігарнях, а таксама ў крамах абласных гарадоў!