Жырандоля № 7: літаратурны альманах
Том берасцейскага гадавіка атрымаўся даволі складаным паводле сваёй структуры, ён падзяляецца на 11 рубрык.
У раздзеле “Паэзія” з вершамі выступаюць Алена Белая, Аляксей Белы, Лявон Валасюк, Святлана Варонік, Аляксей Ганчук, Яніна Грыгаровіч, Мікола Горба, Алена Ігнацюк, Уладзімір Данілюк, Уладзімір Лебедзеў, Ірына Ляшкевіч, Мікола Пацяюк, Уладзімір Тураў, Генадзь Мішчук, Людміла Ярмалюк, Наталля Сацута, Валянціна Клачковіч. Пераважна гэта невялікія падборкі на пяць-сем вершаў. З 17 аўтараў паэзіі толькі адзін прадстаўляе рускамоўныя творы – Уладзімір Тураў.
Аддзел “Проза” рэпрэзентуюць шэсць пісьменнікаў: Сяргей Белаяр, Валерый Гапееў, Генадзь Мішчук, Людміла Хмялеўская, Вадзім Жылко і Марыя Якімук. Яны выступаюць з малафарматнай прозай – апавяданнямі, абразкамі, замалёўкамі.
У рубрыцы “Нашы юбіляры” рэдкалегія альманаха вырашыла адзначыць Віктара Вабішчэвіча, якому ў ліпені споўнілася 55 гадоў, а ў раздзеле “Памяць” калегі ўспамінаюць добрым словам і публікуюць творы спачылых Кастуся Жмінько, Івана Лагвіновіча, Міколы Арахоўскага, Сцяпана Крываля.