Кацярына Оаро. Сарочае радыё
Дата публікацыі: 14.01.2014
2503
Першая кніга Кацярыны Оаро — маладой беларускай аўтаркі, якая цяпер жыве і працуе ў Францыі — сталася дзясятым выпускам серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аповесць выйшла напрыканцы мінулага года ў выдавецтве "Кнігазбор".
Увазе чытачоў — "свежая" проза і ў простым, і ў пераносным сэнсах. Кнігу, юбілейную для серыі "Пункт адліку", прыемна патрымаць у руках не толькі таму, што яна яшчэ пахне друкарскай фарбай. Перад намі — прыклад гарадской моладзевай прозы на вострасацыяльную тэматыку.
Кніга будзе цікавай не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.