"Асабовая справа": да 80-годдзя з дня нараджэння Анатоля Сербантовіча


Сёння споўнілася б 80 год выдатнаму паэту-шасцідзясятніку Анатолю Сербантовічу. На жаль, збіты хуліганамі, ён памёр у 28, выдаўшы пры жыцці толькі дзве кніжкі вершаў. Сёння гартаем яго асабовую справу з архіва нашай арганізацыі.

Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 мая 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 сакавіка 1970) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 г. — газеты «Піянер Беларусі». Член СП БССР (з 1967).

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1959 г. (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).






Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"