Дзень Герояў: падарожжа да 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну

Сёння, у Дзень Герояў, з'ездзілі па мясцінах, звязаных з падзеямі Слуцкага збройнага чыну, які адбыўся 100 гадоў таму. Пабывалі ў Грозаве, дзе фармаваўся першы беларускі полк, неўзабаве былі ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, а ў Семежаве прымацавалі да мемарыяльнага крыжа памятны вянок "Беларускім паўстанцам -- ад беларускіх пісьменнікаў".

У паездцы ўдзельнічалі старшыня і першы намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч, паэт і публіцыст Міхась Скобла, перакладчыца Сюзанна Паўкштэла, прэс-сакратар СБП Ціхан Чарнякевіч.



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"