Ірына Ляшкевіч прэзентавала новую кнігу (ФОТА)
Дата публікацыі: 08.10.2018
36258
Павіншаваць аўтарку прыйшлі яе родныя і блізкія, калегі, прыхільнікі яе творчасці. Вечарына была мультымедыйнай: акрамя "жывых" выступаў, гледачы мелі магчымасць пабачыць відэасюжэты, звязаныя з родным рэгіёнам Ірыны -- яе роднай вёскай Мачуль, яе творчасцю, паслухаць вершы паэткі ў выкананні розных людзей. З відэапрывітаннямі звярнуліся да Ірыны Ляшкевіч тыя сябры, якія не змаглі асабіста прысутнічаць на імпрэзе.
Паколькі Ірына не толькі паэтка, а таксама акардэаністка, фалькларыстка, кіраўніца мясцовага музычнага калектыву, цягам вечара гучалі не толькі вершы, аднак і песні. Завяршылася сустрэча аўтограф-сесіяй.
Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org.dyskurs.be