Новы нумар "Брамы" прэзентавалі ў Магілёве

14 чэрвеня ў магілёўскім грамадскім цэнтры "Кола" адбылася прэзентацыя чарговага нумара альманаха "Брама".

Старшыня абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў адзначыў, што "Брама" ўжо з'яўляецца неад'емная часткай не толькі магілёўскай літаратурнай і культурніцкай прасторы, але і наогул усёй сучаснай беларускай літаратуры. І ёсць вялікае спадзяванне, што альманах і надалей будзе гуртаваць вакол сябе таленты Прыдняпроўя, трымаючы высокую літаратурную планку.

Выступілі аўтары "Брамы" Сяргей Украінка, Міхась Булавацкі, Яраслаў Клімуць, Ганна Барысевіч, Юры Несцярэнка, Таццяна Барысік. А прыгожую кропку ў імпрэзе паставіў Васіль Аўраменка, які прадставіў сваю новую песенную праграму.

 

Фотаздымкі Яўгена Глушкова