Прэмію Гедройца 2018 атрымалі Арлоў, Бахарэвіч і Мудроў (ФОТАГАЛЕРЭЯ)
На прэмію Гедройца сёлета былі намінаваны 32 кнігі.
У шорт-ліст прэміі ўвайшлі:
Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.
Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.
Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Мінск.
Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.
Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.
Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.
У журы сёлета працавалі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.
Злева направа: вядоўца вечарыны Андрэй Хадановіч, сябра журы Пятро Васючэнка, Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч. Фота: Зарына Кандрацьева
Суарганізатарамі прэміі, якая ўручаецца з 2011 года, з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Фотагалерэя: Зарына Кандрацьева
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"