"Ратушу" № 4 прэзентавалі ў Віцебску
Дата публікацыі: 22.10.2018
27387
Чацвёрты выпуск літаратурнага альманаха “Ратуша” быў прэзентаваны на гасціннай пляцоўцы арт-паба “Торвальд” у Віцебску 20 кастрычніка.
На вечарыне былі аўтары выдання (якіх сёлета было за 40 асобаў), цікаўная публіка з ліку прыхільнікаў пісьменства, а таксама слухачы моўных курсаў “Мова нанова”.
На вечарыне былі аўтары выдання (якіх сёлета было за 40 асобаў), цікаўная публіка з ліку прыхільнікаў пісьменства, а таксама слухачы моўных курсаў “Мова нанова”.
Мадэратарам сустрэчы была старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “СБП” Анастасія Лазебная. Яна распавяла аўдыторыі аб працы над чарговым нумарам літаратурна-мастацкага выдання, укладальнікам якога яна з’яўляецца.
У асноўнай частцы сустрэчы гучалі творы ў выканнні аўтараў – вершы, празаічныя ўрыўкі, песні. Слова бралі: Міхась Мірановіч, Алена Гінько, Міхаіл Конан, Марыя Баравік, Алесь Замкоўскі, Яўгенія Казлова і іншыя. Цудоўныя спевы Марыі Новікавай сталіся цёплай лірычнай нотай літаратурнай вечарыны.
З прэзентацыяй чарговага нумара праца над “Ратушай” не завяршаецца: рэдкалегія адразу распачынае збор матэрыялаў для новага выпуску на будучы год – дасылайце свае творы!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"