У Гомелі прэзентавалі кнігу вершаў Віктара Яраца
Дата публікацыі: 01.11.2018
26309
Павіншаваць юбіляра ў Гомель прыехала прадстаўнічая мінская дэлегацыя: старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", празаік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч, намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", паэт Усевалад Сцебурака і музыка Алесь Камоцкі.
Усцешаны Віктар Ярац быў не толькі самім фактам творчага вечару, як тым, што новая кніга нарэшце з'явілася. Папярэдні зборнік паэта выйшаў ажно 26 гадоў таму назад. Студэнткі і студэнты задалі нямала пытанняў былому выкладчыку. Напрыканцы вечарыны адбылася невялікая аўтограф-сесія аўтара.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"