У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава
Дата публікацыі: 19.06.2019
5752
Ушанаваць памяць выдатнага беларускага празаіка, мысляра, народнага пісьменніка Беларусі прыйшлі некалькі дзясяткаў творцаў, сяброў і проста неабыякавых грамадзянаў.
Пасля традыцыйнага ўскладання кветак, якое ладзіцца Саюзам беларускіх пісьменнікаў штогод, каля магілы пісьменніка адбыўся кароткі мітынг. Слова сказалі старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета, пісьменнік Сяргей Навумчык, былы рэдактар часопіса "Полымя", паэт Сяргей Законнікаў, загадчык аддзела Музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева, літаратуразнаўца прафесар БДУ Вячаслаў Рагойша, паэт Васіль Жуковіч, паэт Георгій Ліхтаровіч, прыхільнікі творчасці Быкава.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"