У Мінску развіталіся з Пятром Васючэнкам (фота)

Сення ў рытуальнай залі крэматорыя на Паўночных могілках адбылося развітанне з пісьменнікам Пятром Васючэнкам.

У пачатку развітання адбылося адпяванне паводле праваслаўнага абраду. Далей слова ўзяў ксёндз Уладзіслаў Завпльнюк, калегі спадара Пятра з Мінскага Дзяржаўнага Лінгвістычнага ўніверсітэту. Ад пісьменніцкай супольнасці прагучала слова Уладзіміра Арлова.

На развітаньні былі дзясяткі людзей: навукоўцы, выкладчыкі, пісьменнікі, сваякі і сябры. Сярод іх Язэп Янушкевіч, Уладзімір Арлоў, Валянціна Аксак, Максім Клімковіч, Таццяна Нядбай, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Алесь Аркуш, Андрэй Хадановіч, Ірына Шаўлякова, Уладзімір Сіўчыкаў, Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі, Ірына Дубянецкая, Аксана Спрынчан, Вольга Гапеева і многія іншыя. Жалобным акордам прагучала дуда кіраўніка "Ліцьвінаў" Уладзіміра Бярберава.

Урна з прахам Пятра Васючэнкі будзе захаваная на Маскоўскіх могілках Мінска.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"