Уладзімір Арлоў прэзентаваў кнігу баладаў (+ФОТА)
Дата публікацыі: 05.09.2018
1355
З віншаваннямі да слыннага творцы прыйшлі ў мінскую кнігарню "Логвінаў" блізкія, калегі, прыхільнікі. Імпрэза атрымалася камернай, душэўнай, з сяброўскімі жартамі і сур'ёзнымі размовамі.
Акрамя аўтара выступілі: Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, пісьменнікі Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, праспяваў Зміцер Бартосік.
Фота: Віка Трэнас
