Уручаная прэмія імя Карласа Шэрмана

17 кастрычніка ў Мінску на ІІІ фестывалі інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" адбылася цырымонія ўганаравання пераможцаў штогадовай перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана.

Узнагарода уручаецца з 2016 г. за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны Фонд “Вяртанне”.

Селета на суд журы было прадстаўлена 43 кнігі.

У кароткі спіс намінацыі "пераклад прозы" увайшлі:

Якуб Лапатка, пераклад з фінскай – Франс Эміль Сіланпя “Праведная галеча”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай – Анджэй Сапкоўскі “Вядзьмар. Апошняе жаданне”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Марына Шода, пераклад з польскай – Антоні Лібера “Мадам”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Ганна Янкута, пераклад з англійскай – Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Перамогу атрымала Кацярына Маціеўская з перакладам кнігі А. Сапкоўскага.

У намінацыю "пераклад паэзіі" увайшлі:

Ігар Кулікоў, пераклад са стараангельскай – “Стараангельская паэзія”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Алег Мінкін, пераклад з украінскай – Мікола Зэраў “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
Андрэй Хадановіч, пераклад з польскай – Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі “Выбранае”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Пераможцам стаў Ігар Кулікоў.

За званне лепшай перакладной дзіцячай кнігі змагаліся:

Алеся Башарымава, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Малы і Карлсан, які жыве на даху” і “Карлсан прылятае зноў”. Выдавецтва “Папуры”, Мінск.
Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Марыя Пушкіна, пераклад з польскай – Раксана Енджэеўска-Врубель “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Лепшым стаў Сяргей Матырка з перакладам кнігі Э. Мозэра.

Усе кнігі выйшлі ў выдавецтве "Янушкевіч".

Віншуем усіх пераможцаў!

здымкі са стронкі выдавецтва "Янушкевіч"



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"