Узнагароджаныя лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля (+ФОТА)
Дата публікацыі: 29.05.2018
21802
29 траўня ў мінскай культурніцкай прасторы "Тартак" адбылася цырымонія ўганаравання лаўрэтаў конкурсу імя Аляксея Караля, арганізаванага газетай "Новы Час" і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".
Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел галоўны рэдактар газеты Аксана Колб, дачка спадара Аляксея Караля Ірына Віданава, старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч і першы намеснік старшыні, кіраўнік праекта "Літаратурная Беларусь" Алесь Пашкевіч, а таксама эксперты, журналісты, сябры рэдакцыі.
Пераможцамі сталі: Мікалай Дзядок, Сяржук Кійко, Дзіяна Серадзюк, Дзіяна Пінчук. Іх артыкулы можна прачытаць ТУТ.
У літаратурна-мастацкай крытыцы -- гэтай намінацыяй апякуецца Саюз беларускіх пісьменнікаў -- адзначаныя Наста Грышчук (пераможца), Алеся Лапіцкая і Алена Карп (лаўрэаткі).
Нагадаем, конкурс імя Аляксея Караля праводзіцца ў другі раз, падвядзенне яго вынікаў прымеркавана да Дня нараджэння знанага гісторыка, публіцыста і грамадскага дзеяча. Конкурсныя работы прымаліся па чатырох намінацыях:
Сёлета двойчы былі адзначаныя артыкулы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі.
Тэкст і фота: Віка Трэнас

- найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
- найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
- найлепшы культурна-гістарычны матэрыял
- найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял