З архіву СБП: Асабовая справа Яўгеніі Янішчыц

Фота Яўгеніі Янішчыц з яе асабовай справы і аўтабіяграфія, напісаная ўласнай рукой паэткі.
20 лістапада 2018 года "палескай ластаўцы" беларускай літаратуры, паэтцы Яўгеніі Янішчыц споўнілася б 70 гадоў.

Да дня памяці аўтаркі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" адкрывае шырокай публіцы ўнікальныя дакументы з асабовай справы Яўгеніі, што захоўваецца ў архівах СБП.

Перад вамі — фота і аўтабіяграфія паэткі, напісаная яе ўласнай рукой; заява на ўступленне ў Саюз пісьменнікаў СССР; асабісты лісток па ўліку кадраў, таксама запоўнены Яўгеніяй; тры рэкамендацый на ўступленне ў арганізацыю, дадзеныя пісьменніцы Алегам Лойкам, Генадзем Бураўкіным, Васілём Зуёнкам.

Плённага прагляду!


Матэрыялы падрыхтавала Віка Трэнас

        Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"