№ 96
Дата публікацыі: 23.10.2018
1584
Паэзія не адстае ад прозы ў сваёй размаітасці: Людміла Рублеўская, Мікола Гіль, Сяргей Чыгрын, Пятро Жаўняровіч, Анатоль Івашчанка паказваюць чытачам свае новыя тэксты. Дэбютуе на старонках часопіса Марыя Бадзей.
У перакладах -- Арцюр Рэмбо ў перастварэнні Андрэя Хадановіча і Габрыэля Пузыня, абеларушаная Ірынай Багдановіч.
Шырока прадстаўлены ў часопісе нон-фікшн: у рубрыках "Архівы", "Кантэкст", "Эсэ", "Повязь", "Згадкі", "Кнігапіс". Гэта ўспаміны, архіўныя і літаратуразнаўчыя даследаванні, крытыка.
Завяршаецца нумар традыцыйным аглядам кніжных навінак.