№1

Перад вамі першы нумар літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”. Гэта супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Патрэба ў такім бюлетэні наспела даўно. Вядома, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Выдавецтваў ды выданняў шмат, але да гэтага часу няма адзінай крыніцы інфармацыі пра навінкі беларускамоўнага друку. Між тым, у Беларусі выходзіць усё больш і больш беларускамоўнай літаратуры. Патрэбу ў стварэнні падобнага “кніжнага” бюлетэня выказвалі і прадстаўнікі розных выдавецтваў, і аўтары, і чытачы.