№ 17
Дата публікацыі: 02.04.2013
3681
Сямнаццаты нумар інфармацыйнага бюлетэня “Кніганоша” адкрываецца гутаркай з паэтам і літаратурным крытыкам Леанідам Галубовічам з нагоды выхаду ягонага вершаванага зборніка “З гэтага свету”.
У рубрыцы “Імпрэзы” распавядаецца пра прэзентацыі кніг Насты Манцэвіч “Птушкі” і Андрэя Пакроўскага “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”, якія выйшлі ў серыі “Пункт адліку”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Рэцэнзія Усевалада Сцебуракі на кнігу Віктара Шалкевіча “Мястэчка G і яго ваколіцы” змешчаная ў рубрыцы “Погляд”.
Традыцыйна ў “Кніганошы” — агляд кніжных навінак у мастацкай літаратуры, навуцы і публіцыстыцы.